Прыродазнаўчы ўніверсітэт у Познані
Прыродазнаўчы ўніверсітэт у Познані | |
---|---|
польск.: Uniwersytet Przyrodniczy w Poznaniu | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Przyrodniczy w Poznaniu |
Міжнародная назва | Poznan University of Life Sciences |
Заснаваны | 1951 |
Тып | універсітэт прыкладных навук |
Рэктар | Кшыштаф Шашкевіч |
Рэктар | Krzysztof Szoszkiewicz[d][1] |
Студэнты | 8 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Познань |
Юрыдычны адрас |
вул. Польскага войска 28, 60-637 г. Познань, Польшча |
Сайт | puls.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прыродазнаўчы ўніверсітэт у Познані (польск.: Uniwersytet Przyrodniczy w Poznaniu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ў Познані.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вытокі ўніверсітэта сягаюць у 1870 год, калі стараннямі Аўгуста Цяшкоўскага пад Познанню была створана вышэйшая сельскагаспадарчая школа. Яна была адзінай польскай вышэйшай школай на польскіх землях на тэрыторыі Прусіі. Установа існавала ўсяго сем гадоў і была ліквідаваная ўказам прускага канцлера Бісмарка.
Калі яшчэ ў 1919 годзе, падчас баёў Вялікапольскага паўстання, пачаў сваю дзейнасць універсітэт, названы першапачаткова Wszechnicą Piastowska, а потым Пазнаньскім універсітэтам, яго неад'емнай часткай быў аграрна-лясны факультэт. Заняткі на факультэце пачаліся ўжо ў кастрычніку 1919 года. Тады ж быў заснаваны дэндралагічны сад. Пасля Другой сусветнай вайны, у 1949 годзе, знаходзячыся ў структурах Пазнаньскага ўніверсітэта, быў створаны сельскагаспадарчы факультэт з садаводчым аддзяленнем і лясны факультэт.
У 1951 годзе па распараджэнні Савета Міністраў ПНР адбылося яго аддзяленне ад універсітэта. Новая ВНУ атрымала назву Вышэйшай сельскагаспадарчай школы. Былі створаны наступныя факультэты: зоатэхнічны (1951), тэхналогіі драўніны (1954), садаводства (1956), тэхналогій аграрна-харчовай прамысловасці (1962), меліярацыі (1970) і эканоміка-сацыяльны (2007).
У 1972 годзе вучэльню перайменавалі ў сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1996 годзе ёй надалі імя А. Цяшкоўскага. Законам ад 7 лютага 2008 года ўніверсітэту была нададзена сучасная назва.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У структуры ўніверсітэта функцыянуе:
- шэсць факультэтаў: сельскай гаспадаркі, садоўніцтва і біяінжынерыі, лясной гаспадаркі і тэхналогій драўніны, ветэрынарнай медыцыны і навук аб жывёлах, навук аб ежы і харчаванні, экалагічнай інжынерыі і машынабудавання, эканамічны;
- два агульнаўніверсітэцкія навучальныя падраздзяленні: цэнтр замежных моў і цэнтр фізічнай культуры;
- бібліятэка і навуковы інфармацыйны цэнтр;
- выдавецтва універсітэта;
- цэнтр інавацый і трансферу тэхналогій;
- цэнтр бесперапыннай адукацыі;
- цэнтр падтрымкі і развіцця;
- цэнтр электроннага навучання;
- дзесяць эксперыментальных устаноў;
- рэктарат і цэнтральная адміністрацыя;
- група прыродазнаўчых школ у Познані.
Навуковую і адукацыйную дзейнасць ажыццяўляюць інстытуты і кафедры.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прыродазнаўчы ўніверсітэт у Познані
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/154a0276-f7ef-42a3-a8d6-752e46ffd139 Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.